Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 40 14.05.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў)" на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла ў г. Барысаве Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 мая 2020 г. № 40

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў)» на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла ў г. Барысаве Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў)» на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла ў г. Барысаве Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

14.05.2020 № 40

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў)» на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла ў г. Барысаве Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў)» на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла ў г. Барысаве Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў) на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла ў г. Барысаве Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка- культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000660 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2012 г. № 236 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Барысаўскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства «Жыллё».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў)» на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла ў г. Барысаве Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2 АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона ўстаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,093 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па штакетнай драўлянай агароджы зямельнага ўчастка вежы на працягу 37 м уздоўж вул. Энгельса на поўдні,

30 м – уздоўж вул. Гастэлы на захадзе, 25 м – на поўначы і 33 м – на захадзе (паміж тэрыторыяй зямельнага ўчастка вежы і тэрыторыямі зямельных участкаў сядзібнай забудовы).

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый, правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў, санітарных рубак зялёных насаджэнняў, рамонце (рэканструкцыі) агароджы.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для захавання і (або) рэгенерацыі гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага асяроддзя і прасторавай структуры, для стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці.

11.Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія даўжынёй 98 м, якая ідзе па агароджах зямельных участкаў няцотнага боку вул. Ленінскай ад мяжы паміж зямельнымі ўчасткамі № 59 і 61 па вул. Ленінскай праз вул. Энгельса да мяжы паміж зямельнымі ўчасткамі № 55 і 57 па вул. Ленінскай;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе 85 м ад вул. Ленінскай да вул. Гастэлы па межах паміж зямельнымі ўчасткамі № 55 і 57 па вул. Ленінскай, № 10 і 12 па вул. Гастэлы, далей – праз вул. Гастэлы даўжынёй 16 м уздоўж вуліцы на поўнач па агароджы зямельнага ўчастка № 5 па вул. Гастэлы, далей – ад вул. Гастэлы да вул. Паштовай па межах паміж зямельнымі ўчасткамі № 3 і 5 па вул. Гастэлы, № 54А і 56 па вул. Паштовай, далей – даўжынёй 27 м на поўдзень па агароджы будынка № 56 па вул. Паштовай уздоўж вуліцы, далей – ад вул. Паштовай да вул. Працы па тыльных межах зямельных участкаў № 2–10 цотнага боку вул. Энгельса не далей за 30 м ад паўночнай абочыны вул. Энгельса; на ўсходзе – умоўная лінія даўжынёй 93 м, якая ідзе па агароджах зямельных участкаў уздоўж вул. Працы ад паўночнай мяжы зямельнага ўчастка № 46 па вул. Працы

праз вул. Энгельса да паўночнай мяжы зямельнага ўчастка № 52 па вул. Працы;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёвых межах зямельных участкаў № 1–11 цотнага боку вул. Энгельса, далей – ідзе па межах паміж зямельнымі ўчасткамі № 65А і 67 па вул. Паштовай, перасякае вул. Паштовую, далей – даўжынёй 78 м ад вул. Паштовай да вул. Гастэлы па межах паміж зямельнымі ўчасткамі № 60 і 62 па вул. Паштовай, № 9 і 9А па вул. Гастэлы, далей – даўжынёй 79 м ад вул. Гастэлы да вул. Ленінскай па межах паміж зямельнымі ўчасткамі № 14 і 16 па вул. Гастэлы, № 59 і 61 па вул. Ленінскай.

12.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй болей 2 паверхаў з мансардай (вышэй

10 м ад існуючага ўзроўню глебы да вільчаку даху; пры рэканструкцыі існуючай забудовы – без павелічэння вышыні і змянення яе характару);

выкарыстанне пры будаўніцтве і рэканструкцыі існуючых будынкаў канструкцый прамысловага панэльнага домабудавання;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

13.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца:

захаванне архітэктурнага аблічча гістарычнага будынка па вул. Паштовай, 56;

вынас апор паветраных сетак электраперадач за межы зоны ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў)» на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла

ў г. Барысаве Мінскай вобласці

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гіпербалоідная вадацяжная вежа (інжынер У.Р.Шухаў)» на перакрыжаванні вул. Энгельса і вул. Гастэла ў г. Барысаве Мінскай вобласці


Другие НПА

Постановление МК РБ №41 от 14.05.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Тэрыторыя былых брацкіх могілак ахвяр Першай сусветнай вайны“ на былым Старажоўскім рынку і ў раёне паміж сучаснымі Старавіленскім трактам і вул. Чарвякова ў г. Мінску Постановление Минздрав РБ №63 от 22.06.2020 Об изменении постановления Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 11 февраля 2015 г. № 19 Решение Дрогичинский райисполком №793 от 09.06.2020 Об изменении решения Дрогичинского районного исполнительного комитета от 22 ноября 2019 г. № 1279 Решение Столинский райисполком №1389 от 16.06.2020 Об изменении решения Столинского районного исполнительного комитета от 20 мая 2020 г. № 1157 Решение Сенненский райисполком №529 от 16.06.2020 О признании утратившими силу решений Сенненского районного исполнительного комитета Решение Россонский райсовет №113 от 12.06.2020 Об утверждении генерального плана городского поселка Россоны Решение Полоцкий райисполком №1306 от 16.06.2020 Об установлении результатов кадастровой оценки земель, земельных участков Решение Гомельский облисполком №478 от 10.06.2020 Об установлении перечней улиц Решение Гродненский облисполком №333 от 12.06.2020 Об установлении норм бытового потребления электрической энергии абонентами при отсутствии средств расчетного учета электрической энергии Решение Зельвенский райсовет №159 от 12.06.2020 Об изменении решения Зельвенского районного Совета депутатов от 31 октября 2013 г. № 137